Перайсці да зместу

Дэбрэцэнскі ўніверсітэт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дэбрэцэнскі ўніверсітэт
Debreceni Egyetem[1]
Арыгінальная назва Debreceni Egyetem[1]
Міжнародная назва University of Debrecen
Заснаваны 1538
Рэктар Zoltán Szilvássy[d][2]
Студэнты 32 000
Краіна
Размяшчэнне Дэбрэцэн, Венгрыя
Сайт unideb.hu/portal/
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Дэбрэцэнскі ўніверсітэт (венг.: Debreceni Egyetem) — найбуйнейшая навучальная ўстанова ў Дэбрэцэне і адзін з вядучых універсітэтаў у Венгрыі.

Годам заснавання лічыцца 1538 год, калі ў Дэбрэцэне быў адкрыты кальвінісцкі каледж. Установа шмат разоў трансфармавалася і рэарганізоўвалася. Першая ўніверсітэцкая ўстанова на базе дэбрэцэнскага каледжа сфарміравана ў 1912 годзе (Каралеўскі ўніверсітэт Дэбрэцэна), пазней ён быў падзелены.

Сучасны ўніверсітэт заснаваны ў 2000 годзе ў выніку зліцця трох універсітэтаў Дэбрэцэна — сельскагаспадарчага, медыцынскага і прыродазнаўчанавуковага Універсітэта імя Кошута. Станам на 2010-я гады ўніверсітэт прымае каля 32 тыс. студэнтаў, з іх больш за 2 тыс. — з замежжа, прафесарска-выкладчыцкі склад налічвае 1,7 тыс. супрацоўнікаў.

Вядомыя выпускнікі

[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі